Новы этап беларуска-італьянскіх адносін

23 февраля 2016

У гэтыя хвіліны ў МЗС праходзіць першае пасяджэнне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін. Каля 60-ці прадстаўнікоў бізнес-колаў прыехалі ў Мінск для сустрэчы з беларускімі калегамі. Сярод іх кіраўнікі і спецыялісты буйных кампаній Ламбардыі, Неапаля і П'емонта. Асноўныя напрамкі - транспарт і інфраструктура, харчовая прамысловасць і экалогія.

Лука Тамазі, генеральны дырэктар кампаніі "Дрылмэк Сейсматэхніка": "Мы віталі зняцце санкцый з Рэспублікі Беларусь. Мы ўпэўненыя, што зараз нашы адносіны ва ўсіх сферах толькі ўмацуюцца. Спадзяюся, Беларусь стане адпраўным пунктам для тых італьянскіх кампаній, якія хочуць адкрыць для сябе новыя рынкі, у тым ліку і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза".

Далей у больш пашыраным складзе перамовы працягнуцца на беларуска-італьянскім бізнес-форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы.