Навінкі камунальнай і пасажырскай тэхнікі з Беларусі ўезджваюцца на вуліцах Санкт-Пецярбурга

14 апреля 2023

Многія навінкі камунальнай і пасажырскай тэхнікі з Беларусі ўезджваюцца на вуліцах Санкт-Пецярбурга. Пра гэта заявілі на сустрэчы нашага пасла ў Расіі Дзмітрыя Крутога з губернатарам Аляксандрам Бягловым. Пасля тэст-драйву многія машыны папаўняюць парк горада на Няве.

Летась паставілі амаль 3 тысячы адзінак. Сярод іх нізкападлогавыя аўтобусы і тралейбусы з аўтаномным ходам, а таксама кампактныя трактары для камунальных службаў, якія ўлічваюць маштабы невялікіх дваровых тэрыторый. Зараз у Санкт-Пецярбургу ідзе маштабная транспартная рэформа і рэнавацыя жыллёвага фонду.

На наступным тыдні чакаецца рабочы візіт у Беларусь губернатара Санкт-Пецярбурга, падчас якога запланаваныя перамовы на прадпрыемствах і правядзенне культурнага мерапрыемства - Дзён Санкт-Пецярбурга ў Мінску.