Наўгародская вобласць зацікаўленая ў пастаўках беларускай камунальнай тэхнікі

18 октября 2019

Сумесная вытворчасць камунальнай тэхнікі можа з'явіцца ў Наўгародскай вобласці Расіі. Пра гэта заявіў губернатар рэгіёна падчас наведвання Мінскага аўтамабільнага завода. Дэлегацыя азнаёмілася з мадэльным радам прадпрыемства, наведала зборачныя цэхі. Гасцей зацікавіла тэхніка для вывазу адыходаў. У гэтай сферы ў Расіі зараз праходзіць маштабная рэформа, а таму аўтапаркі гарадскіх службаў актыўна абнаўляюць. У перспектыве гэта будуць пастаўкі не толькі гатовых машын, але і асноўных камплектуючых. 
Акрамя таго, у расійскім рэгіёне зацікаўленыя ў пастаўках тэхнікі для грамадскага транспарту. Зараз прыкладна 11 % аўтобуснага парка рэгіёна - машыны беларускай вытворчасці, але яны ўжо маюць патрэбу ў замене.