Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання

16 мая 2014

Крэдыты ў Беларусі стануць таннейшымі. Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання на адзін працэнтны пункт. З 19 мая велічыня складзе 21,5 працэнта гадавых. З аднаго боку, гэта дазволіць павысіць даступнасць пазык, з другога, захаваецца высокі ўзровень прыбытковасці па рублёвых дэпазітах. Апошні раз стаўка рэфінансавання мянялася ў Беларусі ў красавіку - таксама на адзін працэнтны пункт.