Нацбанк Беларусі паказаў новыя грошы

5 ноября 2015

Купюры і манеты, якія будуць уведзеныя ў абарот з 1 ліпеня наступнага года. На спецыяльнай прэс-канферэнцыі эксперты Нацбанка падкрэслілі, што працэдура не паўплывае ні на курс рубля да кошыка валют, ні на ўзровень цэн на спажывецкім рынку. Да канца 2016-га беларусы змогуць паралельна выкарыстоўваць як новыя, так і старыя грошы. Адпаведна, на ўсіх таварах да гэтага часу будуць паказаныя дзве цаны.

Дзмітрый Лапко, намеснік старшыні ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі: "Гэта зроблена для таго, каб у гандлёвых арганізацый не было спакусы для акруглення цаны ў большы бок, для таго каб старая цана, якая была там і да 1 ліпеня, прысутнічала на цэнніках побач з новым коштам”.

Беларускія манеты былі адчаканеныя еўрапейскім вытворцам. Імя Нацбанк не раскрывае але падкрэслівае, што гэтая ўстанова з сучаснымі тэхналогіямі.