"Трэба любіць зямлю, яна нам аддасць зернем". Хто яны - людзі, якія вырошчваюць хлеб для ўсёй краіны?

7 мая 2023

На жаль, зараз ідзе бітва не толькі за праўду і памяць, але і за харчаванне. Збожжавая здзелка зноў на вуснах. А хлеб ужо стаў валютай і прадметам гандлю ў свеце. Невыпадкова на палях Беларусі кіпіць праца. Для аграрыяў вясна - гэта час, калі трэба паспець, улічваючы капрызы надвор'я, зрабіць усё па тэхналогіі і своечасова. Зрэшты, працуючы на сумленне і з душой, можна паспець палюбавацца прыгажосцю родных шырот. І яшчэ раз задумацца, як жа цудоўна, калі ў краіне мірнае неба.

20 мая для ўсіх, хто вырошчвае наш хлеб, важны дзень. Да гэтага дня трэба паспець завяршыць ключавыя работы ў полі. Як гавораць, што пасееш, то і пажнеш. І Прэзідэнт заўсёды нагадвае: пасяўная - гэты час жорсткай, практычна ваеннай дысцыпліны.

Хто яны - нашы героі, якія змагаюцца за харчовую бяспеку, якая як раз і пачынаецца вясной ў полі? Падрабязнасці ў Алесі Высоцкай (відэа).