Мазамбік і Беларусь пашыраюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

21 июля 2014
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва пашыраюць Мазамбік і Беларусь: сёння ў Мінск з афіцыйным візітам прыбыў прэм'ер-міністр гэтай краіны. Альберту Вакіна сустракалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск паводле ўсіх правілаў афіцыйнага цырыманіялу: чырвоная дарожка, рота ганаровай варты, кветкі і хлеб-соль. Мэта візіту - асабіста пазнаёміцца з патэнцыялам нашай краіны. У першую чаргу гэта датычыцца аграпрамысловага сектара. Мазамбік - аграрная краіна, больш чым 80% насельніцтва занятыя ў сферы сельскай гаспадаркі. Пры гэтым амаль 90% урадлівых зямель застаюцца неапрацаванымі. Мазамбік зацікаўлены ў беларускай тэхніцы і нашым вопыце будаўніцтва аграгарадкоў.