Мастоўскі раён знаходзіцца на піку бізнес-інвеставання

5 мая 2015

Яшчэ адзін фактар росквіту і стабільнага росту эканомікі - развіццё ў краіне малога бізнесу. А каб укладваць прыватны капітал было выгадна, павінны быць простыя і зразумелыя ўмовы.

У якія праекты інвестуюць прадпрымальнікі, чаму развіваць сваю вытворчасць на сяле імкнецца ўсё больш замежных бізнесменаў, высвятляў Дзмітрый Смірноў. 500 тысяч долараў у 2014 годзе і яшчэ паўтара мільёна сёлета. Беларуска-польская кампанія адназначна вызначыла прыярытэты свайго інвеставання. Асноўны кірунак бізнесу - дрэваперапрацоўка ў Мастоўскім раёне.

Усё гэта вынік працы 20 чалавек. Такі штат кампаніі. Тут упэўнены, зарабляць у рэгіёне не толькі можна, але і трэба. А лічбы - толькі рэальнае пацвярджэнне эфектыўнасці гэтага бізнес-кірунку.

На гэтым акцэнтаваў увагу і Кіраўнік дзяржавы ў сваім штогадовым пасланні. Умовы адкрыцця і вядзення бізнесу павінны быць простыя і зразумелыя. Прычым не на паперы, а на справе. А ўраду разам з прадпрымальнікамі неабходна прасачыць увесь ланцужок ад адкрыцця да ліквідацыі бізнесу.

Гэта справядліва і ў дачыненні да падатковай базы і сферы праверак кантралюючых органаў. З гэтым згаджаюцца і самі бізнесмены.

У 2014 годзе ў Мастоўскім раёне занялі сваю нішу некалькі прыватных фірм. У дрэваапрацоўцы, канструяванні вентыляцыйнага абсталявання і нават перапрацоўцы чырвонай рыбы з Камчацкага паўвострава. Апошнія, дарэчы, пад вытворчасць пераабсталявалі цэх былога віннага завода. Але адной вытворчасцю бізнесмены не абмяжоўваюцца.

Гэтыя драўняныя брыкеты не адзіная спецыялізацыя мясцовага інвестыцыйнага праекта ў Мастах. Галоўная сутнасць бізнесу заключаецца ў чэшскай франшызе.

Супрацоўніцтва з еўрапейскім брэндам дазволіла мясцовай сельгастэхніцы стаць вытворцам комплекснага абсталявання.

Інвестыцыйныя праекты ў Мастоўскім раёне практычна вырашылі пытанне беспрацоўя. Сёння ў Цэнтры занятасці зарэгістраваны толькі 160 чалавек. Аднак гэта не ўсё супрацоўніцтва ўлады і бізнесу.

Амаль 30% падатковых паступленняў у бюджэт Мастоўскага раёна ідуць выключна ад прыватнага сектара. У 2015 годзе, паводле слоў спецыялістаў, у раёне плануюць рэалізаваць яшчэ 10 новых вытворчасцяў. Усе з прыватнай ініцыятывай і капіталам.