Моладзевы форум "За Саюзную дзяржаву" адкрые марафон мерапрыемстваў у Магілёве

10 октября 2018

Каля паўсотні актывістаў грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзаў наведаюць буйныя прадпрыемствы рэгіёна, СВК "Калгас "Радзіма". Плануецца падпісанне двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве. Напрыклад, паміж Гродзенскай і Пскоўскай абласцямі, Мінскам і Бранскам. У чацвер сустрэчы прадоўжацца. Парламентарыі дзвюх краін абмяркуюць пытанні аграрнай палітыкі Саюзнай дзяржавы і эканамічнай бяспекі.

Аляксандр Папкоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Калі ўжо разглядаць увесь комплекс пытанняў, эканоміка была і застаецца галоўным фактарам развіцця нашых дзяржаў. Тым больш што праблема фарміравання або падваення валавога ўнутранага прадукту з'яўляецца асноватворнай у эканоміцы і Расіі, і Беларусі".

Парламентарыі дзвюх краін разам наведаюць выставы-кірмашы рамёстваў, горад майстроў, пляцоўкі рэгіёнаў. Іх прыме пешаходная вуліца Магілёва. На Буйніцкім полі побач з мемарыялам будзе закладзена алея. Удзельнікаў форуму чакае і вялікая канцэртная праграма з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў.