Мінская вобласць у лідарах па намалоце збожжа - сабрана больш за адзін мільён тон

7 августа 2018

Канкрэтныя лічбы ўборачнай на сённяшні дзень. У лідарах па намалоце Мінская вобласць - тут сабрана ўжо больш за адзін мільён тон. Зусім хутка да гэтай лічбы наблізіцца і Брэсцкі рэгіён. У Гродзенскім ўбрана амаль 90 працэнтаў плошчаў. Амаль пароўну па намалоце ў Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Больш за ўсіх трэба папрацаваць аграрыям Гомельскага рэгіёна - тут на рахунку пакуль менш за ўсіх. Зараз каравай важыць 3 мільёны 856 тысяч тон. Убрана амаль дзве траціны плошчаў. Усяго ж сёлета плануюць сабраць каля сямі мільёнаў тон збожжа з улікам кукурузы.