Мінск прапануе пляцоўкі для бізнесу і ўсе ўмовы для яго рэалізацыі

6 сентября 2023

Сталіца гатова разгледзець ініцыятывы інвестараў і прапанаваць усе ўмовы для іх рэалізацыі, у тым ліку і новыя пляцоўкі для бізнесу.

Пра гэта заявіў мэр Мінска на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню горада (нагадаем, свята адзначым у гэтыя выхадныя). Паводле слоў Уладзіміра Кухарава, адной з перспектыўных лакацый стане тэхнапарк. Яго будуюць на месцы завода "Мотавела". Там размесцяць высокатэхналагічныя вытворчасці. Акрамя таго, у гарадскіх прамысловых зонах ёсць магчымасць развіваць іншыя тэхнапаркі са сваёй спецыфікай.

Сярод гістарычна значных і брэндавых аб'ектаў Мінска, якія зараз на рэканструкцыі, стадыён "Трактар", а таксама кінатэатр "Перамога". У апошнім, дарэчы, будзе дзве залы, абноўлены стыль, а галоўнае - больш месцаў для гледачоў.