Мінск і Рыга пашыраюць гандлёва-эканамічныя ўзаемаадносіны

8 апреля 2015

Асноўная цікавасць да гандлю, сферы камунальных паслуг, турызму. Пра гэта сёння заявілі ў гарвыканкаме, дзе мэр сталіцы Андрэй Шорац сустрэўся са старшынёй Рыжскай Думы Нілам Ушаковым. Акрамя афіцыйнай дэлегацыі з Латвіі, а гэта 20 чалавек, Мінск у гэтыя дні наведвае і вялікая група латвійскіх бізнесменаў. Па выніках перамоў кіраўнікі гарадоў падпісалі Праграму супрацоўніцтва паміж Рыжскай думай і Мінгарвыканкамам на бліжэйшых два гады.

Андрэй Шорац, старшыня Мінскага гарвыканкама: "Нас цікавяць падыходы Рыгі па прыцягненні турыстаў для таго, каб Мінск мог прапанаваць добрую праграму і турыст сюды прыехаў. Пытанне аб прыватных дзіцячых садах і вопыце горада Рыга ў іх рэалізацыі. Пытанні развіцця ЖКГ, транспарту, адзіны праязны біелет. Пытанні прывабнасці Мінска для інвестыцый".

Ніл Ушакоў, старшыня Рыжскай думы, Латвія: "Для нас важная прэзентацыя праекта "Рыжскія панадворкі", тое, што раней мы рабілі ў Маскве. Таксама прапанаваць і ў Мінску. Мы добра разумеем, што канкурыраваць з беларускімі вытворцамі прадуктаў харчавання не проста. Бо ў вас ўсё ў парадку. Але ў Латвіі ёсць свае нішавыя прадукты, якія маглі б пашырыць асартымент для беларускага спажыўца".

Канкрэтныя прапановы і дзелавыя праекты дэталёва абмяркоўваюць беларускія і латвійскія прадпрымальнікі. Гэтымі днямі праходзіць бізнес-форум.