Міжнародны валютны фонд прагназуе паступовае аднаўленне эканомікі Беларусі ў 2018 годзе

30 июня 2016

Аб гэтым сёння паведаміў журналістам кіраўнік місіі МВФ па Беларусі. Паводле яго слоў, распачатыя ўрадам дзеянні па стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ўнутры краіны дапамаглі выраўнаваць абменны курс і знізіць інфляцыю. Пітэр Долман адзначыў станоўчыя змяненні па шэрагу важных кірункаў, якія абмяркоўваліся ў канцы мінулага года. У іх ліку - змяненні ў пенсійнай сістэме і сістэме ЖКГ.

Пітэр Долман, кіраўнік місіі МВФ па Беларусі: 

"Хуткае паніжэнне курсу беларускага рубля падганяла інфляцыю і яшчэ больш пагоршыла фінансавы стан шматлікіх прадпрыемстваў. Урад прыняў энергічныя меры, каб стабілізаваць макраэканамічную сітуацыю. Гэтыя меры варта паставіць ураду ў заслугу".

Місія Міжнароднага валютнага фонду працавала ў Беларусі з 21 па 30 чэрвеня. За гэты час прадстаўнікі МВФ правялі ацэнку бягучай эканамічнай палітыкі і штогадовыя кансультацыі з уладамі.