Міжнародная выстава Будэкспа. Вясна адкрылася ў Мінску

19 марта 2014
На буйным форуме паказана ўсё, што звязана з будаўніцтвам, рамонтам або перапланіроўкай - ад праектавання да дызайну інтэр'еру. Сёлета ў рамках экспазіцыі ўпершыню прайшоў дзелавы форум. Яго ўдзельнікі абмеркавалі рэфармаванне будгаліны і задачы на будучыню. Напрыклад, засваенне вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі і пашырэнне экспарту.

Аляксандр Сідараў, намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: Сёння экспарт і валютная выручка становяцца найважнейшай крыніцай і фактарам падтрымання, стабілізацыі фінансавага становішча. Рынак Беларусі невялікі, і ён адкрыты. Таму нам трэба як канкурыраваць на ўнутраным рынку, так і шукаць новыя магчымасці на знешніх рынках. Таму экспарт - гэта наша найважнейшая задача, над якой мы будзем працаваць. І тыя заданні, якія нам даводзяцца, - гэта безумоўная неабходнасць для развіцця будкомплекса.

Круглыя сталы, семінары і майстар-класы. Праграма дзелавога форуму сёлета адрозніваецца асаблівым маштабам. На выставачных плошчах Будэкспа свае тавары і паслугі прапаноўваюць больш за 160 найбуйнейшых кампаній з Беларусі, Расіі, Латвіі, Германіі, Польшчы і іншых краін.