Міжнародная выстава імпарту адкрылася ў Шанхаі - Беларусь прадстаўлена нацыянальным павільёнам

5 ноября 2023

Сёння ў Шанхаі адкрылася міжнародная выстава імпарту. У маштабнай падзеі бяруць удзел больш як 150 краін і міжнародных арганізацый.

Наша краіна сёлета прадстаўлена нацыянальным павільёнам. Дэлегацыя Беларусі пакажа не толькі эканамічны патэнцыял, але і парадуе наведвальнікаў выставы дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні. З Шанхая на сувязі карэспандэнт АТН Яраслаў Даніленка.