Меры падтрымкі прадпрымальнікаў сёння абмяркуюць ва ўрадзе

26 марта 2020
Ці патрэбныя бізнесу дадатковыя стымулы, адтэрміноўкі па арэндных плацяжах і падатковыя паслабленні. Меры падтрымкі прадпрымальнікаў сёння абмяркуюць ва ўрадзе. Як заявілі напярэдадні ў Мінфіне, працу кожнага буйнога прадпрыемства будуць разглядаць індывідуальна з улікам сітуацыі на рынках краін-партнёраў, куды прадаюць беларускія тавары і адкуль купляюць сыравіну. Напярэдадні свой пакет стымулюючых мер у Мінэканомікі ўнеслі прадстаўнікі бізнес-саюзаў сярэдняга прадпрымальніцтва і ІП.