Майстар-класы ў галіне атамнай энергетыкі ад сусветных экспертаў

17 июня 2015

У Мінску працягваецца семінар Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя станцыі. Сёння  другі дзень  работы форуму,  з  дакладамі тут выступяць  спецыялісты з  11 краін  свету: Расіі, Украіны, Ірана, Турцыі, Фінляндыі і не толькі. Усяго на семінар прыехалі амаль паўсотні  экспертаў. Плануецца, што напрыканцы форуму  яго ўдзельнікі наведаюць будаўнічую пляцоўку беларускай АЭС.

Васіль Аксёнаў, дырэктар Маскоўскага цэнтра ВАА АЭС: "Поспехі сапраўды ёсць, таму што за такі кароткі час так моцна прасунуліся, стварылі інфраструктуру, заказалі асноўнае абсталяванне. Я ведаю, што на 97% заказана, усё будзе пастаўляцца своечасова. Лічу, што будаўніцтва ідзе дастаткова паспяхова".

Сёння ВАА АЭС - адна з самых уплывовых арганізацый у галіне атамнай энергетыкі ў свеце. Толькі маскоўскі цэнтр - аб'ядноўвае 22 арганізацыі з 13 краін, сярод іх і Беларусь.