Лукашэнка: Беларусь застанецца на палітычнай карце свету і стане толькі мацней

10 марта 2023

Экзамент на эканамічную ўстойлівасць вытрыманы. Але ўраду трэба вырашыць яшчэ нямала задач для выхаду эканомікі на ўпэўненую траекторыю росту. Гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Савеце міністраў.

Урад трымаў справаздачу перад Прэзідэнтам аб галоўных выніках работы летась і актуальных задачах на цяперашні год. Вынікі шмат у чым вызначыла санкцыйная рэальнасць. Беларусі да яе не прывыкаць, але летась націск быў самым максімальным за ўсю суверэнную гісторыю. Мэта заходняй палітыкі - спыніць беларускую эканоміку. Але гэтыя спробы праваліліся. Кіраўнік дзяржавы перакананы: зламаць нас не атрымаецца і надалей ні эканамічна, ні палітычна. Але для гэтага трэба забяспечыць стабільную работу эканомікі, падтрымаць узровень дабрабыту людзей.

Аляксандр Лукашэнка дэталёва спыніўся на тых напрамках, якія неабходна развіваць і падтрымліваць у першую чаргу. Прыярытэтная задача - інвестыцыі, а з імі стварэнне новых вытворчасцяў, асабліва ў рэгіёнах. Пакуль тэмпы гэтай работы не могуць парадаваць ні ўрад, ні Прэзідэнта. А між тым рост колькасці рабочых месцаў і даходаў насельніцтва стане ключавым маркерам паспяховай дзейнасці Кабінета Міністраў у перспектыве. Асаблівая ўвага - барацьбе з інфляцыяй. Кантроль за цэнамі не аслабне.

Лукашэнка: Цэны - пытанне нумар адзін для людзей

Яшчэ адзін безумоўны прыярытэт - рост экспарту. Пераарыентацыя рынкаў паўплывала на вынікі 2022 года. Сваіх пакупнікоў у дружалюбных краінах знайшло каля 80 % нашай прадукцыі. Астатняе трэба папоўніць сёлета, патрабуе Прэзідэнт. Гандлёвыя інтарэсы Беларусі з улікам цяперашніх рэалій ляжаць у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. А пункт апоры для нас ва ўсім Азіяцкім рэгіёне - гэта Кітай. Нядаўні візіт паказаў узаемнае жаданне працаваць разам.

Лукашэнка аб супрацоўніцтве з Кітаем: Мы павінны ствараць у сябе перадавыя вытворчасці

Уласнае тэхналагічнае развіццё - абавязковая ўмова для далейшай паспяховай работы. Гэта задача для лепшых беларускіх розумаў. Але Прэзідэнт бачыць яе шырэй. Сёння гэта не проста замяшчэнне імпартных распрацовак, а гарантыя імпартанезалежнасці краіны. У перспектыве "белых плям" у рэальным сектары быць не павінна. Залежнасць ад заходніх тэхналогій трэба мінімізаваць за два-тры гады.