Лепшых жывёлаводаў Мінскай вобласці сёння ўзнагародзілі ва Уздзе

1 марта 2019

У раённым Доме культуры сабраліся больш за 200 работнікаў сельскай гаспадаркі з усіх раёнаў. Гэта жывёлаводы, аператары машыннага даення, заатэхнікі, у тым ліку ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных дынастый. Асабіста павіншаваў лепшых работнікаў галіны губернатар Анатоль Ісачанка. У мінулым годзе Мінская вобласць ізноў аказалася ў лідарах па вытворчасці малака і мяса птушкі.


У стогадовы юбілей Міністэрства сельскай гаспадаркі асобнымі ганаровымі граматамі ведамства былі ўзнагароджаны лепшыя ветурачы, жывёлаводы, загадчыкі ферм Мінскай вобласці.