Леанід Заяц: Беларусь у першым квартале павялічыла экспарт малочнай прадукцыі на 40 %

1 мая 2017

Беларусь у першым квартале павялічыла экспарт малочнай прадукцыі на 40 % працэнтаў. Пра гэта ўчора ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле слоў Леаніда Зайца, у пачатку года значна выраслі пастаўкі на новыя рынкі. У прыватнасці, значны рост продажаў беларускай малочнай прадукцыі - у краінах Персідскага заліва, Афрыкі, В'етнама і Кітая. Зарабілі больш за 600 мільёнаў долараў.

Леанід Заяц, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Мы павялічылі пастаўкі мясамалочнай прадукцыі на рынкі краін СНД у 1,5 разу. У краіны Акіяніі і Азіі - у 3,9 разу. У ЗША - у 0,2 разу. У Кітай - у 1,5 разу. У Грузію - у 5 разоў. Вось калі мы па выніках працы 2016 года на рынкі перспектыўных краін пастаўлялі прадукцыі за ўвесь год на суму 3,1 мільёна долараў, толькі за 3 месяцы бягучага года пастаўлена на суму 2,9 мільёна долараў. І нарастаюць гэтыя аб'ёмы ад паставак у Сірыю, у Егіпет, ужо адкрылі для сябе рынак. І будзем пастаўляць туды мяса буйной рагатай жывёлы, птушку, сухое малако, масла - тое, што карыстаецца сёння вялікім попытам на Афрыканскім кантыненце".

Міністр таксама паведаміў, што на гэтым тыдні ў Беларусі будуць працаваць спецыялісты Рассельгаснагляда. Працягнецца інспектаванне малочных і мясных кампаній, якім забаронены экспарт у Расію. У беларускім Мінсельгасхарчы ўпэўненыя, што нашы прадпрыемствы цалкам гатовыя прайсці праверку любога ўзроўню. І неўзабаве забарона на пастаўкі ў Расію будзе знятая.