Найбуйнейшыя фігуры нафтавага і газавага рынку сабраліся ў Маскве

18 июня 2014
Найбуйнейшыя фігуры нафтавага і газавага рынку ў гэтыя дні сабраліся ў Маскве. Там праходзіць сусветны нафтавы кангрэс. Сёння энергетычны рынак найбольш актыўна развіваецца. У расійскую сталіцу прыехалі прадстаўнікі больш як паўтысячы міжнародных кампаній з 80 краін. Што прэзентавалі беларусы, якія ініцыятывы нашай краіны ў рамках створанага еўразійскага саюза?


З палёў сусветнага нафтавага кангрэса перадае Вадзім Шчаглоў.


Сусветны нафтавы кангрэс праходзіць раз на тры гады. Яго завуць нафтавай Алімпіядай, бо тут збіраюцца найбуйнейшыя сусветныя фігуры нафтавага і газавага рынку. Асвятляць гэты кангрэс будуць больш за сотню міжнародных СМІ.


І яшчэ пра саміт у лічбах - больш за паўтысячы кампаній з 80 краін. Сярод іх і беларусы. Менеджары Бабруйскага машынабудаўнічага завода прэзентавалі ў Маскве новую нафтавую ўстаноўку. З аншлагам. Зараз спадзяюцца пашырыць геаграфію паставак.


Баку і Астана - традыцыйныя партнёры нашай краіны. На маскоўскім форуме адзначылі распрацоўкі беларускіх навукоўцаў у нафтагазавым комплексе. А міністр нафты і газу Казахстана заклікаў беларусаў актыўней прасоўвацца на азіяцкія рынкі.


Узакбай Карабалі, Міністр нафты і газу Казахстана: Казахстан прыцягвае інвестыцыі ў сваю краіну і той патэнцыял, які маецца ў Беларусі ў галіне прамысловасці, электронікі, аўтаматыкі, - усё гэта цікава для нафтавікоў Казахстана.


Сярод прапаноў - ствараць сумесныя вытворчасці на тэрыторыі Казахстана. З запускам Еўразійскага эканамічнага саюза зрабіць гэта будзе прасцей. Зрэшты, акрамя кааперацыі і інавацый, на форуме гаварылі і пра распрацоўку новых радовішчаў, і пра засваенне Арктыкі. Там знаходзіцца 15% сусветнага аб'ёму нафты і 30% газу. Чакаецца, што асвойваць шэльф разам з расіянамі будуць і беларускія навукоўцы ў рамках саюзных праграм.