Кітайска-беларускі індустрыяльны парк стане вузлавой пляцоўкай эканамічнага пояса "Новага Шаўковага шляху"

13 мая 2015

Шэраг правінцый Кітая гатовыя пабудаваць на яго тэрыторыі свае субпаркі. "Вялікі Камень" стане платформай для прытоку інвестыцый і высокіх тэхналогій у нашу краіну. Аб гэтым у прамым эфіры праграмы "Панарама" гаварыў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі.

Праца над інфраструктурай Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку вядзецца ў адпаведнасці з графікам. У пачатку 2017 года нерухомасць (для здачы ў арэнду патэнцыйным інвестарам) будзе гатовая.