Гаспадарка "Невяровічы" лідзіруе па тэмпах сяўбы ў Гродзенскай вобласці

12 апреля 2022

Пасяўная кампанія ў краіне праходзіць у агранамічныя тэрміны і з захаваннем усіх тэхналагічных працэсаў. Якаснае збожжа, угнаенні і паліва былі нарыхтаваныя загадзя. На працу з ярыной адводзіцца не больш за тры тыдні. У Гродзенскай вобласці авёс, ячмень і пшаніца ўжо практычна пасеяны. Прыступілі да цукровых буракоў і кукурузы на збожжа. Пра тэмпы вясновых палявых работ у рэпартажы Юрыя Карняловіча.