Хлеб з Мінска на экспарт у Канаду, Грузію і Кітай

3 декабря 2020
Калі цэніцца непаўторны густ і арыгінальная рэцэптура! Сталічныя хлебазаводы пашыраюць рынкі збыту, адначасова прапаноўваючы навінкі. Так лінейку "Радзівілаўскага" і "Нарачанскага" прадоўжыў таксама цёмны жытні "Бабулін хлеб" з ноткамі кмену і каляндры. Тут упершыню выкарысталі і спецыяльную папяровую біяўпакоўку. Сёння сталічныя хлебопёкі пастаўляюць сваю прадукцыю ў восем краін. З'явіліся і новыя кірункі. Экспартаваць хлеб за тысячы кіламетраў дазваляюць асобыя тэхналогіі.
Усяго ж у шасці хлебазаводаў Мінска парадку 700 найменняў прадукцыі. Сярод іх такія пазіцыі па імпартазамяшчэнні і адначасова папулярныя ласункі як торт "Шакоціс" або дэсерт "Панетоне".