У Беларусі вызначылі лепшы лясгас

11 февраля 2024

Лясгасы Беларусі нарасцілі экспарт піламатэрыялаў амаль на 40 %. Гандлёвыя патокі пераарынтаваны на рынкі дружалюбных краін. Вынікі за мінулы год агучылі на калегіі профільнага ведамства. Сярод перспектыўных кірункаў - домабудаванне. У прыватнасці, гандлёвую сетку Мінлясгаса пад брэндам "Лясная хатка" плануюць тыражыраваць за мяжой. У нашай краіне ўжо адкрыта 15 такіх пляцовак.

Вызначаныя і лепшыя лясгасы па выніках мінулага года. У лідарах - Капыльскі. Там актыўна ўкараняюць новыя тэхналогіі вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі, нарыхтоўкі і перапрацоўкі драўніны, умацоўваюць матэрыяльна-тэхнічную базу.