Інтэрв'ю з Міністрам эканомікі Дзмітрыем Крутым

2 сентября 2019

Калі спорт  прываблівае ў нашу краіну турыстаў і балельшчыкаў, то лібералізацыя ўмоў вядзення бізнесу - людзей дзелавых. Сёння на гэтым шляху зроблены чарговы крок: у Беларусі спрасцілі парадак ліцэнзавання. Прэзідэнт падпісаў адпаведны ўказ. Для асобных відаў дзейнасці неабходнасць атрымліваць дазвол адмянілі зусім. У цэлым за паўтара года колькасць выдадзеных ліцэнзій скароціцца ў нас на траціну. Аб навацыях указа  наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк спытала ў Міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога.