Інтэрв'ю Міхаіла Гуцэрыева глядзіце ў нядзелю ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры"

6 июля 2018

Беларусь стане сусветным цэнтрам калійнай вытворчасці. Максімум праз 4 гады ў краіне з'явіцца, па сутнасці, "другі Салігорск".

Працаваць пачне Нежынскі горна-ўзбагачальны камбінат. Прадпрыемства ў Любанскім раёне з нуля ўзводзіць расійскі "Слаўкалій". Як заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу старшыня Савета дырэктараў кампаніі Міхаіл Гуцэрыеў, Беларусь умацуе пазіцыі ў топе найбуйнейшых экспарцёраў калійных мінеральных угнаенняў. Усяго ў будаўніцтва інвестуюць два мільярды долараў. На першапачатковым этапе там будуць вырабляць 2 мільёны тон угнаенняў штогод. З'явіцца больш за дзве тысячы новых рабочых месцаў.

Які эканамічны і сацыяльны эфект атрымае Беларусь з будаўніцтвам Нежынскага камбіната? Чым краіна прывабная для замежнага інвестара? Аб гэтым і не толькі - поўнае інтэрв'ю Міхаіла Гуцэрыева - бізнесмена з першага спісу "Форбс". Глядзіце ў нядзелю ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры".