Замежным інвестарам прадаставяць праекты беларускіх гідраэлектрастанцый

14 мая 2014
20 мая ў Мінску адкрываецца Беларускі прамысловы форум. Тут прэзентуюць энергаэфектыўныя і рэсурсазберагальныя тэхналогіі. Распрацоўкі беларускіх навукоўцаў, укаранёныя ў вытворчасць, забяспечаць сёлета збыт інавацыйнай прадукцыі на 120%. Дарэчы, Мінпрам на кантактна-кааперацыйнай біржы прадставіць 8 беларускіх праектаў.

Сёлета плануецца ўкласці ў інавацыйную дзейнасць 7 трыльёнаў беларускіх рублёў.