І. Петрышэнка: Беларусі патрэбныя не нізкія цэны на расійскі газ, а роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання

7 декабря 2018

Беларусі патрэбныя не нізкія цэны на расійскі газ, а роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання. Пра гэта ў Маскве заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі. Ігар Петрышэнка падвёў вынікі Вышэйшага эканамічнага савета, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу напярэдадні. Ён адзначыў, што фарміраванне агульнага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў - тэма актуальная. Без гэтых ключавых аспектаў немагчыма поўнамаштабнае і паўнавартаснае функцыянаванне ЕАЭС.

Сёння ў Маскве  адбылося пасяджэнне Эканамічнага савета СНД. На парадку дня дзясяткі важных для краін Садружнасці пытанняў, у першую чаргу эканамічных. У прыватнасці, прадметам абмеркавання сталі тэмы, якія тычацца Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва да 2020 года. Таксама размова ішла пра фарміраванне канкурэнтнай палітыкі краін СНД  ва ўмовах развіцця лічбавай эканомікі. Таксама  абмеркавалі тарыфы на чыгуначны транспарт.