Гасцінічна-дзелавы комплекс адкрылі сёння ў Мінску

10 сентября 2015

Гэта яшчэ адзін падарунак да Дня горада. Размясціўся ён недалёка ад чыгуначнага вакзала. Плошча комплексу - 15 тысяч квадратных метраў. На адной пляцоўцы трохзоркавы гатэль сусветна вядомага аператара на 120 нумароў і бізнес-цэнтр класа А. Асаблівую ўвагу будаўнікі надалі камфорту ў нумарах для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пасля адкрыцця гэтага комплексу новыя рабочыя месцы атрымалі звыш 50 чалавек.