Дзярждоўг Беларусі абслугоўваецца належным чынам

14 июня 2017

Пра гэта сёння заявіў першы намміністра фінансаў Максім Ермаловіч на пашыраным пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах. Летась мы своечасова і ў поўным аб'ёме ажыццявілі плацяжы больш як на сем мільярдаў рублёў. Асноўная доля прыпала на пагашэнне знешняга доўгу. Таксама намміністра адзначыў, што скарачэнне экспартнай пошліны на калійныя ўгнаенні з 55 да 20 еўра за адну тону істотна не паўплывае на бюджэт гэтага года. Краіна атрымае значную частку сродкаў у выглядзе прыбыткаў калійнай галіны і ад падатку на прыбытак. Максім Ермаловіч пракаменціраваў і паніжэнне стаўкі рэфінансавання з 14 да 13 працэнтаў.

Што азначае змена стаўкі для звычайнага спажыўца і ці магчыма патанненне крэдытаў? Глядзіце падрабязней сёння ўвечар у рэпартажы ў "Панараме".