Галоўчанка: Ініцыятыва Аляксандра Лукашэнкі па правядзенні саміту ЕАЭС, ШАС і БРІКС як ніколі актуальная на цяперашнім гістарычным этапе

2 февраля 2024

Ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі па правядзенні саміту ЕАЭС, ШАС і БРІКС як ніколі актуальная на цяперашнім гістарычным этапе. Мінск спадзяецца, што еўразійская камісія працягне адпрацоўку гэтага пытання.

Пра гэта прэм'ер Раман Галоўчанка заявіў на міжурадавым савеце ЕАЭС у Алматы. Асаблівая ўвага і сумесным інтэграцыйным праектам. Механізм адбору і фінансавання адобраны. Беларускі бок спадзяецца, што ён будзе запушчаны сёлета. І фінансаванне будзе асвоена ў 2024-м і 2025-м. Мы прапануем свой еўразійскі электробус.

Тавараабарот Беларусі з усімі краінамі ЕАЭС летась вырас амаль на 7,5 % і склаў каля 46 млрд долараў. Наступнае пасяджэнне міжурадавага савета ЕАЭС пройдзе ў маі ў Беларусі.