Кіраўнік Уладзімірскай вобласці Расіі: Беларусь з'яўляецца даўнім і надзейным партнёрам

16 мая 2023

Беларусь і Расія ідуць па шляху ўзмацнення рэгіянальнага супрацоўніцтва. Як было сказана сёння нашым Прэзідэнтам на сустрэчы з губернатарам Уладзімірскай вобласці, тут адкрыта шырокая дарога! І Лукашэнка, і Пуцін заўсёды гавораць пра неабходнасць паглыблення інтэграцыі, вытворчую кааперацыю і імпартазамяшчэнне. Рэгіёны сігнал чуюць. Таму і пачасцілі да нас дэлегацыі з розных расійскіх абласцей. На гэты раз - актыўныя перамовы з Уладзімірскай. У гандлі з ёй, нягледзячы на не самы просты час, ідзём на рэкорд. Якія магчымасці гатовы далей выкарыстоўваць на карысць Беларусі і Расіі? Наталля Брэвус пра галоўныя інтарэсы (падрабязнасці ў відэа).