Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2014 год

7 мая 2015

Прэзідэнт трымае на пастаянным кантролі пытанні грашова-крэдытнай палітыкі як найважнейшага фактару падтрымання стабільнасці эканомікі і валютнага рынку. Сёння Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2014 год. Грашова-крэдытная палітыка Беларусі летась праводзілася з улікам макраэканамічнай сітуацыі і ў адпаведнасці з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі. Рэгулятар адзначае, што за справаздачны перыяд забяспечана стабільнае функцыянаванне банкаўскага сектара. Меры грашова-крэдытнай палітыкі спрыялі павелічэнню дадатнага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Летась у параўнанні з 2013-м экспартныя паказчыкі Беларусі палепшыліся амаль у 6 разоў.