Кіраўнік адміністрацыі Тамбоўскай вобласці сустрэўся з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам

4 августа 2014

На сустрэчы ў Доме ўрада кіраўнік адміністрацыі Тамбоўскай вобласці прапанаваў не толькі развіваць традыцыйныя гандлёва-эканамічныя адносіны, але і знаходзіць новыя формы ўзаемадзеяння, у першую чаргу, у аграрным сектары. Такую прапанову Алег Бецін агучыў на сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Тут таксама размова зайшла аб селекцыі. У прыярытэце новыя гатункі раслін для здаровага харчавання, а таксама перапрацоўка і захаванне карысных уласцівасцяў цукровага бурака і бульбы. Варта адзначыць, што распрацоўкі ў гэтым кірунку ёсць як у беларускіх, так і тамбоўскіх навукоўцаў.