Гендырэктар МАГАТЭ асабіста ацаніў цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі

20 апреля 2016

Гендырэктар МАГАТЭ Юкія Амана асабіста ацаніў цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС. Ратавальнікі працягваюць укараняць патрабаванні па ядзернай бяспецы, што прапануе міжнародная арганізацыя. Пасля трагедыі на Фукусіме ў 2011 годзе МАГАТЭ зрабіла больш жорсткімі прадпісанні для ядзерных рэактараў ва ўсім свеце, пільная ўвага - да новых станцый. У Беларусі дзейнічае нацыянальная сістэма рэагавання на ўсе надзвычайныя сітуацыі, у тым ліку і радыяцыйныя. І зараз праходзіць яе адаптацыя пад новыя задачы. Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі з'яўляецца ключавой структурай дадзенай схемы.

Найбліжэйшая ацэначная місія МАГАТЭ ў Беларусь плануецца ў кастрычніку. Міжнародная арганізацыя вывучыць дзейнасць Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы. Асаблівая ўвага - на распрацоўку мер па забеспячэнні аварыйнай гатоўнасці і рэагавання на надзвычайную сітуацыю. Апошні раз гендырэктар МАГАТЭ Юкія Амана наведваў Беларусь у 2012 годзе.