Дзе мяжа паміж здаровай канкурэнцыяй і нездаровым манапалізмам у рознічным гандлі?

13 июня 2018

Дзе мяжа паміж здаровай канкурэнцыяй і нездаровым манапалізмам у рознічным гандлі - сёння высвятлялі на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. У экспертным савеце - дзяржкіраўнікі, бізнес і дэпутаты. Падставай для правядзення стала прапанова адной з буйных гандлёвых сетак аб змяненні заканадаўства. У прыватнасці, павелічэнні або адмене 20-працэнтнага парога ў рознічным тавараабароце харчовых тавараў на вызначанай тэрыторыі. Савет гэтую ініцыятыву не падтрымаў, як, дарэчы, і калегі па цэху, прадстаўнікі самых буйных гандлёвых сетак Беларусі. Галоўныя аргументы - манаполія можа прывесці да росту цэн і націску на пастаўшчыкоў. Меркаванні бакоў выслухала наш карэспандэнт Вікторыя Антоненкава.

Гэты магазін у адным са спальных раёнаў Мінска працуе не першы год. Бізнесмен са стажам Віктар Маргелаў адкрыў такія ж пункты і ў рэгіёнах. Гаворыць, добрасумленная канкурэнцыя на рынку гандлю - гэта стварэнне ўмоў для развіцця і прыватнікаў, і буйных гульцоў. Але з-за апетытаў асобных прадстаўнікоў рытэйла, якія жадаюць павялічыць сваю прысутнасць у рэгіёнах больш як на 20 %, бізнес асцерагаецца, што маленькія пункты проста з'ядуць.

Сённяшні момант бізнесмены называюць ключавым у фарматаванні эканомікі. Альбо ідзем у кірунку манапалізацыі, альбо па шляху развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якое сёння, па сутнасці, у вёсках і малых гарадах робіць першыя крокі. Каб яно мацнела, трэба, зразумела, і час, і законы, якія не змяняюцца.

Да таго ж шмат гульцоў у гандлі - гэта плюс і для пакупнікоў, і для вытворцаў. Каб не гаварылі пра вялікія аб'ёмы закупкі ад рытэйла і гарантаваны збыт тавара, мінусаў там таксама хапае.

Бо адмовіўшы ў скідцы, нявыгаднай для сябе, ты, па сутнасці, страчваеш сотні паліц магазінаў у рэгіёне. І, дарэчы, гэтую скідку ад вытворцы не заўсёды бачым мы на канчатковым цэнніку. Таму трэнд сённяшняга дня - даць магчымасць працаваць усім ахвотнікам. Гэта падмацавана Законам "Аб гандлі" і Дэкрэтам № 7 Прэзідэнта аб развіцці прадпрымальніцтва. Там як раз зялёнае святло прыватнай справе.

Каб расставіць усе кропкі над "і", сёння тут, у сценах Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, правялі грамадска-кансультатыўны савет. За адным сталом сабралі дзяржкіраўнікоў, дэпутатаў, бізнесменаў і прадстаўнікоў асацыяцыі буйных гандлёвых сетак. Вызначыцца: 20 % рознічнага гандлю ў адным рэгіёне для аднаго рытэйла - гэта мала або дастаткова?

Адказы тут на галоўныя пытанні - як павелічэнне парога адаб'ецца на канкурэнцыі і на цэнах для нас, пакупнікоў. Ці выйграюць ад гэтага мясцовыя бюджэты, што будзе з прыватнымі магазінамі.

Артур Карповіч, першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Калі суб'ект займае долю звыш 20 %, то існуюць рызыкі павелічэння цэн на спажывецкім рынку. У міністэрства тут баланс інтарэсаў. З аднаго боку, гэта развіццё рознічнай гандлёвай сеткі, мы за тое, каб яны развіваліся. З другога боку, мы абараняем правы спажыўцоў".

Калі даць магчымасць узбуйняцца гандлёвым сеткам, у якіх вялікія фінансавыя рэсурсы, узнікаюць і такія рызыкі. А калі сетка закрыецца, хто тады будзе абслугоўваць людзей? Пралічыць усе за і супраць - задача рэгулятара. За павелічэнне сваёй долі на рынку выступае толькі адна сетка - адна з 15, якія ўваходзяць у асацыяцыю. Дык вось калегі па бізнесе гэтую ініцыятыву не падтрымалі.

Супраць адмены парога ў рознічным тавараабароце для рытэйла выступілі і бізнес-саюзы, Савет па развіцці прадпрымальніцтва і Нацбанк. Тым больш што сёння ў самага буйнога ў краіне рытэйлера і так самыя вялікія долі на рынку - амаль 20 %. У сетцы на другім месцы - у 8 разоў меншыя. У сваю чаргу найбуйнейшая гандлёвая сетка спасылаецца на тое, што такія бар'еры закранаюць інтарэсы насельніцтва малых гарадоў і вёсак.

Аднак магчымасць павялічыць долю рынку ў рытэйла сёння ёсць. 345 указ па развіцці гандлю, гарамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання дазваляе сеткавікам адкрываць магазіны ў сёлах, пры гэтым перавышаючы долю ў рознічным тавараабароце. Такіх ільготных вёсак сёння больш за 15 тысяч альбо 65,5 % тэрыторый. Іх вызначыла мясцовая ўлада.

Гэта стала ключавым лейтматывам і вынікам галасавання. Экспертны савет не падтрымаў манаполію аднаго гульца ў гандлі, а выступіў за добрасумленную канкурэнцыю і рытэйла, і малога бізнесу.