Фінансавае агенцтва Fitch павысіла крэдытны рэйтынг Беларусі

27 января 2018

Сусветна вядомае фінансавае агенцтва Fitch павысіла крэдытны рэйтынг Беларусі з "B-" да "В" "стабільны". Прагноз апублікаваны на афіцыйным сайце Fitch.

На высновах замежных эканамістаў адбіліся нядрэнныя паказчыкі беларускай эканомікі. У якасці ключавога фактару Fitch выдзяляе зніжэнне рызык рэфінансавання з прычыны папераджальных запазычанняў урада і нарошчвання золатавалютных рэзерваў. Такім чынам, пагашэнне знешняга доўгу ў замежнай валюце будзе адбывацца за кошт прыцягнення знешняга фінансавання ад міжнародных арганізацый, запазычанняў на ўнутраным рынку і выкарыстання назапашаных міжнародных рэзерваў. Яшчэ адзін фактар - паляпшэнне каардынацыі паміж падаткова-бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкай, павышэнне гнуткасці абменнага курса. У дынаміку рэйтынгу таксама ўлічаны паляпшэнні ўмоў гандлю, рызыкі фінансавага сектара, стан дзяржбюджэту і перспектывы эканамічнага росту.