Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця бачыць магчымасці для пашырэння дзейнасці ў Беларусі

26 сентября 2014

Такую думку выказаў дырэктар банка ад Ірландыі, Даніі, Косава і Літвы на сустрэчы прадстаўнікоў савета дырэктараў і прэм'ер-міністра нашай краіны. Шон Донлан зазначыў, што, нягледзячы на калібравальную стратэгію (гэта калі сродкі вылучаюцца на пэўныя праекты), ён вельмі ўражаны вынікамі сумесных праектаў. Яны працуюць у сферы дарожнага будаўніцтва, сувязі і энергетыкі. У сваю чаргу Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што агульны аб'ём крэдытавання з'яўляецца немалым, аднак мог быць і большым.


Дэлегацыя Еўрапейскага банка прыбыла ў нашу краіну, каб выслухаць прапановы і разгледзець іх на пасяджэнні поўнага савета дырэктараў на наступным тыдні. ЕБРР з'яўляецца буйным інвестарам у Беларусі. Паводле звестак на верасень, банк вылучыў больш за паўтара мільярда еўра па 66 праектах.