Гэты год юбілейны для "Гомсельмаша" - флагману беларускай прамысловасці - 90

27 октября 2020
Ад сіласарэзак, бульбасарціровак і лёнамалацілак да першага ў свеце камбайна на газавым паліве. Гэты год юбілейны для "Гомсельмаша" - флагману беларускай прамысловасці - 90. Як усё пачыналася, і якія гарызонты адкрывае сучасная вытворчасць. Расказвае Ганна Кавалёва. 

З’яўленне на эканамічнай карце Савецкага Саюза завода "Гомсельмаша" выпадковасцю не было. Павысіць дабрабыт насельніцтва ў той час можна было толькі за кошт хуткага забеспячэння вёскі новай тэхнікай і прагрэсіўнымі тэхналогіямі па вырошчванні і перапрацоўцы сельскагаспадарчых культур.
У сакавіку 1928 года сюды пачалі прыязджаць першыя будаўнікі, а напрыканцы ліпеня таго ж года быў закладзены першы камень у падмурак зборачнага цэха. А вось афіцыйная дата нараджэння «Гомсельмаша» - 15 кастрычніка.
Тады, восенню 1930-га, скончылі будаўніцтва ліцейнага цэха. Гэта вырашыла праблему з недахопам металу і, нарэшце, дазволіла стварыць паўнавартасную вытворчасць. Сёння «Гомсельмаш» поўнасцю закрывае попыт Беларусі. Якасць прадукцыі ацанілі і далёка за межамі: ідуць пастаўкі ў Расію, Казахстан, Арменію, Малдову, Таджыкістан і нават у Зімбабве.

Аляксандр Новікаў, генеральны дырэктар ААТ "Гомсельмаш": "Зараз канвеер працуе з колаў, тэхніка запатрабаваная.  І на сёння распісаны ўжо ўвесь пакет заказаў да новага года. Літаральна лістапад-снежань  - гэта другі пік, калі пачынае рэалізоўвацца тэхніка. Таму што з красавіка-мая шматлікія пачынаюць працаваць на палях".

Уся гісторыя прадпрыемства - у Музеі баявой і працоўнай славы

У народным Музеі баявой і працоўнай славы прадпрыемства - уся 90-гадовая гісторыя. Прычым гэта не проста экспанаты, а нагадванне аб традыцыях прадпрыемства і людзях, якіх на «Гомсельмашы» называюць «самым галоўным капіталам». 
Дарэчы, сёння ў музеі захоўваюцца 8 кніг памяці аб лепшых работніках завода. І яшчэ адна - аб працаўніках, якія маюць званне "Заслужаны работнік "Гомсельмаша".  

Холдынг "Гомсельмаш" - у пяцёрцы лідараў сусветнага рынку камбайнаў

Сёння холдынг "Гомсельмаш" - у пяцёрцы сусветных лідараў. У 2018-м пачаў выпуск першага ў свеце газаматорнага камбайна. Летась асвоілі вытворчасць касілак для ўборкі рысу,  а сёлета правялі выпрабаванні камбайна новага класа для аграрыяў Азіі, Афрыкі і ўвогуле фермераў, якія працуюць на невялікіх палетках. У планах таксама распрацоўкі і эксперыментальныя выпрабаванні суперсучаснай тэхнікі с дапоўненымі опцыямі і сістэмамі пажаратушэння, якія адпавядаюць усім еўрапейскім патрабаванням якасці.