Энергаёмістасць ВУП у Беларусі павінна паменшыцца на 7%

18 мая 2013

Выкарыстанне мясцовых відаў паліва – вырасце  на чвэрць. А з 2015 года  пачнуць будаваць жыллё толькі энергаэфектыўнага фармату. Новыя кірункі развіцця эканоміі абмеркавалі на Беларускім прамысловым форуме.


Падрабязней - Яўген Пуставой. Беларускія прамыслоўцы за тры гады выручку на аднаго працаўніка павінны павялічыць у два разы. Сярод галоўных  інгрэдыентаў рэцэпту поспеху – энергазберажэнне  і мадэрнізацыя. Яны ў трэндзе гэтага года і цяперашняга Беларускага прамысловага форуму. Зараз ужо не толькі міжнароднага прэзентацыйнага праекта.  Шматмэтавай пляцоўкі. Чатырохдзённая сустрэча, ініцыяваная ўрадам Беларусі, змясціла ў сабе  5 міжнародных  выстаў, некалькі конкурсаў і сімпозіум. Сэнс ужо ў назве. Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць.  Развіццё энергазалежнай  эканомікі залежыць ад развіцця энергаэфектыўных тэхналогій. Пакуль на адной пляцоўцы тэарэтычныя пошукі. На другой - дэманстрацыя на практыцы. За мінулы год у краіне сэканомілі паўтара мільёна тон умоўнага паліва. А ўсё пачынаецца з такіх вось новых  распрацовак. Паніжэнне сабекошту прадукцыі - першачарговая задача беларускай прамысловасці. АЭП ужо адкрыла дзверы для СГА. Нам неабходна адкрываць  новыя гарызонты зберажэння. Ад прамысловай зваркі. Штогадовае паляпшэнні яе тэхналогіі можна назіраць на традыцыйным конкурсе. Да ўкаранення новых метадаў аграгаспадарання.