Экватарыяльная Гвінея гатова інвесціраваць, а Беларусь - прымяніць свае тэхналогіі на іншым канцы свету

17 декабря 2023

"Заўтра пачынаем капаць зямлю ў Гвінеі і вырашаць праблемы", - паабяцаў Аляксандр Лукашэнка свайму калегу. І не для трапнага слоўца, так і адбылося. У літаральным сэнсе. Беларускія спецыялісты пачалі вывучэнне глебы ў гэтай афрыканскай краіне і ў Мінск вярнуліся не з сувенірамі, а пэўнымі навуковымі ўзорамі.

Такі падыход не толькі ў сельскай гаспадарцы. Беларусы настроены на канкрэтыку. Многія праекты гатовы рабіць пад ключ, будзь то будаўніцтва аграгарадка, стварэнне малочнага завода або зборачнай вытворчасці тэхнікі. Неаранае поле супрацоўніцтва - рэпартаж Ілоны Валынец (падрабязнасці ў відэа).