Эксперты ацанілі агульны кошт беларускіх брэндаў на мільярд долараў

27 сентября 2014
Вынікі даследавання былі абвешчаныя напярэдадні ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі Абарона брэндаў у Мытным саюзе, СНД і глабальным свеце. Пры гэтым палова сумы - 500 мільёнаў долараў - прыпадае на 10 самых дарагіх таварных знакаў айчынных кампаній-вытворцаў. Усяго ж у Беларусі сёння больш за 700 гандлёвых марак можна назваць брэндам. Як адзначаюць эксперты, попыт на таварныя знакі ў апошнія гады стабільна расце. Кампаніі па ўсім свеце штогод выдаткуюць на брэндынг мільярды долараў.

У рамках Мытнага саюза востра стаіць пытанне і кантрафактнай прадукцыі. Удзельнікі канферэнцыі ў Мінску абмяркоўвалі праект дагавора аб таварных знаках, які Беларусь, Расія і Казахстан плануюць прыняць у найбліжэйшы час.