Дзясяты раўнд нефармальных дыялогаў краін "Усходняга партнёрства" адкрываецца ў Мінску

21 июня 2018

Дзясяты раўнд нефармальных дыялогаў краін "Усходняга партнёрства" ў гэтыя хвіліны адкрываецца ў Мінску.

Гэтыя кадры мы атрымліваем у прамым эфіры з "Прэзідэнт-гатэля". У гэтыя хвіліны на дыпламатычнай пляцоўцы праходзіць цырымонія фатаграфавання ўдзельнікаў. Форум ініцыятывы Еўрасаюза ўключае сустрэчы міністраў замежных спраў і міністраў па справах лічбавых тэхналогій Азербайджана, Арменіі і Беларусі, а таксама Малдовы, Грузіі і Украіны. Нашу краіну прадстаўляюць кіраўнік МЗС Уладзімір Макей і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. З боку ЕС у сустрэчы ўдзельнічае Камісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан, а таксама еўракамісар па лічбавай эканоміцы Марыя Габрыэль і намеснік генсака Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Жан-Крыстоф Бельяр. Галоўная тэма дыялогаў - сітуацыя ў рэгіёне і развіццё "Усходняга партнёрства".