Дзесяць беларускіх прадпрыемстваў уключаны ў Еўразійскі рэестр прамысловай прадукцыі

31 августа 2020
Сярод іх МАЗ, "Амкадор", "Камволь", "Віцебскія дываны". Адзіная база дае магчымасць удзельнічаць у  дзяржзакупках  на тэрыторыі Расіі. Новыя правілы гульні запрацавалі там у канцы красавіка. Сутнасць - у тэндарах на муніцыпальныя заказы  могуць удзельнічаць толькі расійскія вытворцы са сваімі таварамі і тыя, хто знаходзіцца ў рэестры. Міжурадавы савет ЕАЭС  прыняў рашэнні папоўніць гэты спіс беларускімі прадпрыемствамі. Каардынатар з нашага боку -  Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. 

Першыя тэндары запланаваны ўжо ў пятніцу. Спіс прадпрыемстваў для ўключэння ў рэестр, як адзначылі ў МАРГ, будзе папаўняцца.