Больш чым на 70 % вырас экспарт беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў Кітай сёлета

27 августа 2019

Самымі запатрабаванымі аказаліся мяса птушкі і ялавічына. Толькі дзве гэтыя пазіцыі прынеслі звыш 13 мільёнаў долараў, заявілі ў Мінсельгасхарчы. Яшчэ адным прыбытковым пунктам стаў экспарт у Кітай сыроў, малака, сыроватак і масла на суму каля 17 мільёнаў долараў. Дарэчы, геаграфія беларускага экспарту пастаянна пашыраецца, нашы тавары сёння запатрабаваныя ў 95 краінах свету. Усяго за шэсць месяцаў толькі на пастаўках прадукцыі сельгасарганізацый мы зарабілі больш  чым 2,5 мільярда долараў.

Асобная перспектыва бачная ў экспарце беларускай бульбы і мяса птушкі на рынкі краін Еўрасаюза. Зараз нашы спецыялісты вядуць перамовы не толькі па пастаўках тавараў у ЕС, але і  наконт магчымасці транзіту сельгаспрадукцыі для далейшага экспарту.