Больш як 2000 відаў прадукцыі ў асартыменце лідскай "Лакафарбы"

14 апреля 2022

Годную канкурэнцыю імпартным таварам складае прадукцыя лідскай "Лакафарбы". Прадпрыемства з'яўляецца не проста найбуйнейшым вытворцам прадукцыі ў сваім сегменце ў нашай краіне, але і паспяхова вытрымлівае канкурэнцыю сусветнага рынку. Лакафарбавыя матэрыялы экспартуюцца ў краіны СНД, Еўропы і Азіі. Усяго ж у асартыменце прадпрыемства больш як 2000 відаў прадукцыі, і лакафарбавая - гэта толькі 20 % ад агульнага аб'ёму вытворчасці. Чым яшчэ славіцца лідская "Лакафарба", раскажа Святлана Чарнова (відэа).