Бізнес-дэлегацыя горада Янджоу з двухдзённым візітам знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці

9 августа 2018

Ад куплі сталі да развіцця турызму. У рэгіёнаў Беларусі і Кітая ўсё больш агульнага. Бізнес-дэлегацыя горада Янджоу з двухдзённым візітам знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці. Сярод гасцей - прадстаўнікі буйных карпарацый будаўнічага профілю, інжынірынгу, светлаабсталявання, вытворчасці зімовай вопраткі і кабельнай прадукцыі. Напярэдадні яны наведалі шэраг прадпрыемстваў Асіповічаў. Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве.

Ганна Землянухіна, намстаршыні Асіповіцкага райвыканкама:

"Мемарандум пакладзе пачатак плённаму супрацоўніцтву і ў эканоміцы, і ў сферы турызму, і культуры. Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання выказаў цікавасць да набыцця сталі менавіта ў КНР. Вырабляецца яна ў Янджоу".

Чэнь Ян, намстаршыні Народнага ўрада г. Янджоу, Кітай:

"Мы ганарымся сяброўскімі ўзаемаадносінамі паміж лідарамі нашых краін. Менавіта яны паслужылі стымулам для развіцця супрацоўніцтва, як у сферы эканомікі, так і адукацыі, культуры. Індустрыяльны парк - толькі пачатак вялікіх праектаў. У прыярытэце - сельская гаспадарка, стварэнне сумесных прадпрыемстваў".

Дэлегацыя таксама наведае першы малочны холдынг і сустрэцца са спецыялістамі рэгіянальнага прадстаўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.