Беларускія навукоўцы-селекцыянеры прапанавалі 20 палепшаных сартоў для пасяўной кампаніі

11 марта 2024

Для пасяўной кампаніі беларускія навукоўцы-селекцыянеры прапанавалі 20 палепшаных сартоў. Усе прайшлі дзяржаўныя выпрабаванні і могуць высаджвацца ў палях краіны. Упор быў зроблены на хуткаспелыя культуры. У лідарах і раней быў азімы ячмень. Навукоўцам удалося паскорыць паспяванне яшчэ на тыдзень. Добрыя паказчыкі паказвае і пшаніца "Асіма". Галоўная перавага - адаптацыя сартоў пад наш клімат, у тым ліку да засухі, з-за якой у 2023 годзе не дабралі больш як 1 млн тон.

Таксама дапрацоўваюцца яшчэ 32 гатункі для далейшых дзяржаўных выпрабаванняў, якія зоймуць 3 гады. У НПЦ па земляробстве Акадэміі навук заключана каля 25 дагавораў з навукоўцамі Расіі для сумесных селекцыйных распрацовак.