Беларускія аўтобусы будуць перавозіць балельшчыкаў чэмпіянату свету па футболе ў Расіі

7 июня 2018

Сёння пяць камфартабельных машын адправіліся ў Казань. Гэта перадапошняя партыя. Усяго ў сталіцу Татарстана да сярэдзіны чэрвеня паставяць 139 чырвоных аўтобусаў. Тэхніка адпавядае сусветным патрабаванням і адначасова можа перавозіць больш за 100 пасажыраў. Транспарт укамплектаваны пандусамі, кандыцыянерамі і сістэмай відэаназірання.

Пастаўкі беларускіх аўтобусаў у Казань наладжаны з 2007 года. За гэты час у сталіцу Татарстана пастаўлена больш за 600 адзінак пасажырскай тэхнікі. Такім чынам з усіх машын, якія працуюць на рынку пасажырскіх перавозак у Казані, больш за палову належыць мінскаму МАЗу.